Прадпрыемства было створана ў 1965 годзе. Рашэннем Віцебскага аблвыканкама № 650 ад 15.11.2000 г. рэгістрацыйны нумар № 4/14, перарэгістравана ў Камунальнае унітарнае прадпрыемства па аказанні бытавых паслуг «Вітрайбыт» або КУП АБУ «Вітрайбыт».
Адкрытае акцыянернае таварыства "Вітрайбыт" створана ў выніку пераўтварэння Камунальнага ўнітарнага прадпрыемства па аказанні бытавых паслуг "Вітрайбыт", рашэннем Віцебскага райвыканкама № 1789 ад 28.12.2012 г.
ААТ "Вітрайбыт" з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае самастойны баланс, можа ад свайго імя набываць маёмасныя і асабістыя правы і несці адказнасць, быць істцом і адказчыкам у судзе, адкрываць разліковы, валютны і іншыя рахункі ў банках, мае пячатку і штамп са сваім найменнем. У сваёй дзейнасці кіруецца дзейным заканадаўствам і зацверджаным Статутам прадпрыемства.
Асноўны від дзейнасці. (13920) Вытворчасць гатовых тэкстыльных вырабаў, акрамя вопраткі. Цяпер тут шыюць коўдры, падушкі з самымі рознымі напаўняльнікамі, якія падыходзяць нават для алергікаў, пасцельныя камплекты і махрыстыя ручнікі, у тым ліку і па індывідуальных памерах заказчыка. Швейная прадукцыя ААТ "Вітрайбыт" паспяхова канкурыруе дзякуючы асаблівым патрабаванням да якасці. Тканіны прадпрыемства закупляе толькі ў правераных пастаўшчыкоў, абавязкова поплін ці перкаль, бязь, якія валодаюць вялікай трываласцю, а малюнак на іх вытрымлівае 80 пранняў. За апошнія два гады змаглі павялічыць пашыў вырабаў менавіта з айчыннай сыравіны.
Прадпрыемства не раз атрымлівала ўзнагароды агульнадзяржаўнай рэйтынгавай праграмы "Лідэр галіны", а па выніках 2015 года занесена на Дошку гонару Віцебскай вобласці. У 2016-м калектыў ААТ "Вітрайбыт" узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь.